ДАДАТАК ДА ГЛАБАЛЬНАЙ ЗАЯВЫ АБ КАНФIДЭНЦЫЯЛЬНАСЦI ДЛЯ ЖЫХАРОЎ КАЛІФОРНІІ

Мы клапоцімся аб канфiдэнцыяльнасцi нашых кліентаў з Каліфорніі і абавязваемся збіраць, выкарыстоўваць, захоўваць, абараняць, раскрываць і перадаваць вашу асабістую інфармацыю згодна з Законам штата Каліфорнія аб абароне канфiдэнцыяльнасцi спажыўцоў 2018 г. («CCPA»). Гэта Дадатак да Глабальнай заявы аб канфiдэнцыяльнасцi для жыхароў Каліфорніі (далей — «Дадатак») тычыцца жыхароў Каліфорніі і ў спалучэнні з Глабальнай заявай аб канфiдэнцыяльнасцi прызначаны ахапіць патрабаванні закона CCPA.

Калі вы карыстаецеся нашымі Сэрвісамі, мы збіраем асабістую інфармацыю пра вас згодна з дзеючымі законамі і правіламі (у прыватнасці, згодна з Законам Грэма – Ліча – Блайлі). На апісаныя ніжэй катэгорыі асабістай інфармацыі распаўсюджваецца закон CCPA. Падрабязней пра асабістую інфармацыю, якая магла быць сабрана пра вас, глядзіце па гэтай спасылцы на Глабальную заяву аб канфiдэнцыяльнасцi.

 

ЗБОР АСАБІСТАЙ ІНФАРМАЦЫІ

За 12 месяцаў да даты ўступлення ў сілу Глабальнай заявы аб канфiдэнцыяльнасцi кампанія Western Union магла сабраць асабістую інфармацыю прыведзеных ніжэй катэгорый з крыніц названых катэгорый; гэта інфармацыя магла быць перададзена трэцім бакам апісаных катэгорый для дасягнення ўказаных дзелавых мэт. Катэгорыі крыніц, катэгорыі трэціх бакоў, камерцыйныя мэты і дзелавыя мэты вызначаны ў Глабальнай заяве аб канфiдэнцыяльнасцi і ніжэй.

Катэгорыі асабістай інфармацыіКатэгорыі крыніцДзелавыя і камерцыйныя мэтыКатэгорыі трэціх бакоў
Ідэнтыфікатары: пададзеная кантактная інфармацыя, напрыклад, ваша імя, паштовы адрас, адрас электроннай пошты і нумар тэлефона; пададзеная дата нараджэння; звесткі пра профіль у сацыяльнай сетцы і сетку; IP-адрас; ідэнтыфікатар прылады; ідэнтыфікатар мабільнай рэкламы; файлы cookie; «маякі»; а таксама піксельныя тэгі.·   Вы

·   Наш вэб-сайт

·   Афіляваныя суб’екты, даччыныя кампаніі або пастаўшчыкі

·   Мабільныя праграмы

·   Аўдыт

·   Забеспячэнне абароны даных

·   Забеспячэнне працы Сэрвісаў

·   Забеспячэнне якасці

·   Аўтэнтыфікацыя

·   Аналітыка

·   Аналіз вэб-трафіка

·   Рэклама

·   Аналіз прома-акцый

·   Бяспека

·   Дзяржаўныя органы

·   Арганізацыі па прафесійных паслугах

·   Рэкламныя і сацыяльныя сеткі

·   Пастаўшчыкі аналітыкі даных

·   Нашы афіляваныя суб’екты і даччыныя кампаніі

Звесткі пра дзеянні ў інтэрнэце і іншых электронных сетках: у прыватнасці, вузел, з якога вы атрымліваеце доступ да інтэрнэту, звесткі пра прыладу (напрыклад, звесткі пра выкарыстанне і сховішча, уласцівасці прылады, налады і праграмы), мабільная праграма, браўзер і праграмнае забеспячэнне аперацыйнай сістэмы, звесткі пра дату і час доступу да нашых вэб-сайтаў і адрас сайта, з якога вы перайшлі на наш вэб-сайт пры наведванні нас.·   Выкарыстанне вамі нашага вэб-сайта

·   Афіляваныя суб’екты, даччыныя кампаніі або пастаўшчыкі

·   Выкарыстанне вамі мабільных праграм

·   Сацыяльныя сеткі або агульнадаступныя крыніцы

·   Рэкламныя сеткі

·   Аўдыт

·   Забеспячэнне абароны даных

·   Адладка

·   Кароткатэрміновае выкарыстанне

·   Забеспячэнне працы Сэрвісаў

·   Унутраныя даследаванні і распрацоўкі

·   Забеспячэнне якасці

·   Аўтэнтыфікацыя

·   Аналітыка

·   Аналіз вэб-трафіка

·   Рэклама

·   Аналіз прома-акцый

·   Бяспека

·   Дзяржаўныя органы

·   Арганізацыі па прафесійных паслугах

·   Рэкламныя і сацыяльныя сеткі

·   Інтэрнэт-правайдары

·   Пастаўшчыкі аналітыкі даных

·   Аперацыйныя сістэмы і платформы

·   Нашы афіляваныя суб’екты і даччыныя кампаніі

Даныя геалакацыі: могуць збірацца з вашых прылад, толькі тады, калі гэта функцыя ўключана·   Выкарыстанне вамі мабільных праграм·   Аўдыт

·   Забеспячэнне абароны даных

·   Кароткатэрміновае выкарыстанне

·   Унутраныя даследаванні і распрацоўкі

·   Забеспячэнне якасці

·   Бяспека

·   Рэкламныя і сацыяльныя сеткі

·   Пастаўшчыкі аналітыкі даных

·   Аперацыйныя сістэмы і платформы

Катэгорыі крыніц: за 12 месяцаў да даты ўступлення ў сілу Глабальнай заявы аб канфiдэнцыяльнасцi кампанія Western Union магла сабраць асабістую інфармацыю пра вас з крыніц наступных катэгорый:

  • Вы: мы можам збіраць інфармацыю непасрэдна ад вас, напрыклад, з дапамогай форм трансакцый і вашага ўзаемадзеяння з агентамі і партнёрамі Western Union або ў рамках падтрымкі кліентаў або кансультацый, у тым ліку з дапамогай электроннай або звычайнай пошты, кол-цэнтраў або інтэрактыўнага чата.
  • Выкарыстанне вамі нашага вэб-сайта: мы можам збіраць інфармацыю ад вас або з вашай прылады праз выкарыстанне вамі нашага вэб-сайта, у тым ліку праз анлайн-формы, пры рэгістрацыі ў праграмах лаяльнасці і ўзнагарод або конкурсах, а таксама праз іншыя Сэрвісы ў інтэрнэце, якія мы прапануем (некаторымі з іх могуць кіраваць трэція бакі ад імя Western Union), або з дапамогай аўтаматызаваных сродкаў, такіх як пратаколы сувязі, ліставанне па электроннай пошце і файлы cookie або падобныя тэхналогіі, як апісана ў раздзеле «ІНТЭРНЭТ-ТЭХНАЛОГІІ» Глабальнай заявы аб канфiдэнцыяльнасцi.
  • Афіляваныя суб’екты, даччыныя кампаніі або пастаўшчыкі: мы можам збіраць інфармацыю пра вас ад нашых афіляваных суб’ектаў, даччыных кампаній і пастаўшчыкоў, якія аказваюць паслугі ад нашага імя.
  • Выкарыстанне вамі мабільных праграм: мы можам збіраць інфармацыю ад вас або з вашай прылады праз выкарыстанне вамі мабільных праграм (некаторымі з іх могуць кіраваць трэція бакі ад імя Western Union).
  • Сацыяльныя сеткі або агульнадаступныя крыніцы: мы можам збіраць інфармацыю пра вас з сацыяльных сетак або іншых публічных крыніц даных.
  • Рэкламныя сеткі: мы можам збіраць інфармацыю пра вас з рэкламных сетак — з мэтай паказваць вам рэкламу, якая, паводле нашых ацэнак, можа вас зацікавіць.

Дзелавыя мэты: за 12 месяцаў да даты ўступлення ў сілу Глабальнай заявы аб канфiдэнцыяльнасцi кампанія Western Union магла перадаваць вашу асабістую інфармацыю ў наступных дзелавых мэтах:

  • Аўдыт: аўдыт, які тычыцца нашага ўзаемадзеяння з вамі і адпаведных трансакцый, у прыватнасці, падлік паказаў рэкламы, спраўджанне пазіцыянавання і якасці паказаў рэкламы, а таксама аўдыт адпаведнасці дзеючым стандартам.
  • Забеспячэнне абароны даных: выяўленне інцыдэнтаў, звязаных з бяспекай, абарона ад шкодных, падманных, ашуканскіх і незаконных дзеянняў і прыцягненне да адказнасці вінаватых у гэтых дзеяннях.
  • Адладка: адладка для выяўлення і выпраўлення памылак, якія пагаршаюць належную працу нашых сістэм.
  • Кароткатэрміновае выкарыстанне: кароткатэрміновае, часовае выкарыстанне, у прыватнасці, кантэкстнае наладжванне рэкламы, якая паказваецца ў рамках вашага ўзаемадзеяння з намі.
  • Забеспячэнне працы Сэрвісаў: у дадатак да мэт, апісаных у Глабальнай заяве аб канфiдэнцыяльнасцi, — вядзенне і абслугоўванне ўліковых запісаў, праца службы падтрымкі кліентаў, апрацоўка і выкананне заказаў і трансакцый, спраўджанне вашай інфармацыі, апрацоўка плацяжоў, забеспячэнне фінансавання, аказанне рэкламных і маркетынгавых паслуг, аналітычных або падобных паслуг.
  • Унутраныя даследаванні і распрацоўкі: правядзенне ўнутраных даследаванняў для тэхналагічнай распрацоўкі і дэманстрацыі; і
  • Забеспячэнне якасці: прыняцце мер па спраўджанні або падтрыманні якасці ці бяспекі Сэрвісаў, а таксама па паляпшэнні, абнаўленні або ўдасканальванні Сэрвісаў.

Катэгорыі трэціх бакоў: за 12 месяцаў да даты ўступлення ў сілу Глабальнай заявы аб канфiдэнцыяльнасцi кампанія Western Union магла перадаваць вашу асабістую інфармацыю трэцім бакам наступных катэгорый:

  • Дзяржаўныя органы: дзяржаўныя ўстановы, у тым ліку праваахоўныя органы.
  • Арганізацыі па прафесійных паслугах: арганізацыі, якія аказваюць прафесійныя паслугі, напрыклад юрыдычныя фірмы і незалежныя аўдытары.
  • Рэкламныя і сацыяльныя сеткі: рэкламныя і сацыяльныя сеткі (якія могуць ва ўласных маркетынгавых мэтах спалучаць вашу асабістую інфармацыю з уласнымі запісамі і запісамі з іншых крыніц).
  • Інтэрнэт-правайдары.
  • Пастаўшчыкі аналітыкі даных.
  • Аперацыйныя сістэмы і платформы.
  • Нашы афіляваныя суб’екты і даччыныя кампаніі.

 

ПРОДАЖ АСАБІСТАЙ ІНФАРМАЦЫІ

Western Union не прадае вашу асабістую інфармацыю трэцім бакам у абмен на грошы.  Western Union удзельнічае ў рэкламных, маркетынгавых і аналітычных праграмах, у рамках якіх мы і трэція бакі, з якімі мы заключаем кантракт, можам атрымліваць выгаду; такі абмен можа ўяўляць сабой «продаж» згодна з дзеючым заканадаўствам. У рамках удзелу ў названых вышэй праграмах за 12 месяцаў да даты ўступлення ў сілу Глабальнай заявы аб канфiдэнцыяльнасцi кампанія Western Union магла «прадаваць» трэцім бакам вашу асабістую інфармацыю, у прыватнасці, наступнае:

  • Ідэнтыфікатары: кантактная інфармацыя, напрыклад, ваша імя, адрас электроннай пошты і нумар тэлефона.
  • Звесткі пра дзеянні ў інтэрнэце і іншых электронных сетках: у тым ліку вузел, з якога вы атрымліваеце доступ да інтэрнэту, IP-адрас або ідэнтыфікатар атрымальніка рэкламы на прыладзе, звесткі пра прыладу (напрыклад, звесткі пра выкарыстанне і сховішча, уласцівасці прылады, налады і праграмы), мабільная праграма, браўзер і праграмнае забеспячэнне аперацыйнай сістэмы, звесткі пра сацыяльны профіль і сетку, дату і час доступу да нашых вэб-сайтаў і адрас сайта, з якога вы перайшлі на наш вэб-сайт пры наведванні нас.

 

ПРАВЫ ЖЫХАРОЎ КАЛІФОРНІІ

Жыхары Каліфорніі маюць права запатрабаваць, каб іх асабістая інфармацыя не прадавалася трэцім бакам. Каб рэалізаваць сваё права адмовіцца ад продажу асабістай інфармацыі, перайдзіце па гэтай спасылцы https://wuprod.service-now.com/wu_privacy або адпраўце запыт у дачыненні да асабістай інфармацыі, як апісана вышэй у раздзеле «ВЫДАЛЕННЕ, ВЫПРАЎЛЕННЕ АСАБІСТАЙ ІНФАРМАЦЫІ, ДОСТУП ДА ЯЕ І ЗМЯНЕННЕ ЗРОБЛЕНАГА ВЫБАРУ» Глабальнай заявы аб канфiдэнцыяльнасцi.

Акрамя таго, калі вы — жыхар Каліфорніі, у вас можа быць права двойчы на працягу 12 месяцаў запытваць асабістую інфармацыю пэўных катэгорый, якую мы сабралі пра вас за апошнія 12 месяцаў, прычым для кожнай катэгорыі асабістай інфармацыі — наступныя звесткі:

  • катэгорыі крыніц, з якіх мы сабралі гэту інфармацыю;
  • нашы дзелавыя або камерцыйныя мэты для збору гэтай інфармацыі;
  • катэгорыі трэціх бакоў, якім гэта інфармацыя была прададзена або раскрыта ў дзелавых мэтах;
  • дзелавыя або камерцыйныя мэты, у якіх мы прадалі або раскрылі гэту інфармацыю.

Вы таксама можаце мець права запатрабаваць выдалення асабістай інфармацыі, якую мы сабралі ад вас. Пасля пацверджання таго, што вы з’яўляецеся жыхаром Каліфорніі, вы можаце двойчы на працягу 12-месячнага перыяду падаваць запыт у дачыненні да асабістай інфармацыі згодна з раздзелам «ВЫДАЛЕННЕ, ВЫПРАЎЛЕННЕ АСАБІСТАЙ ІНФАРМАЦЫІ, ДОСТУП ДА ЯЕ І ЗМЯНЕННЕ ЗРОБЛЕНАГА ВЫБАРУ» Глабальнай заявы аб канфiдэнцыяльнасцi.  Атрымаўшы запыт, Western Union пацвердзіць яго атрыманне на працягу 10 дзён і паведаміць вам, як мы будзем спраўджваць вашу асобу і апрацоўваць запыт. Затым мы адкажам на запыт на працягу 45 дзён.

Western Union не можа звязаць індывідуальных карыстальнікаў з пасіўнымі наведваннямі вэб-сайта, што можа паўплываць на нашу здольнасць адказваць на пэўныя запыты. Кампанія Western Union рэалізавала для карыстальнікаў магчымасць кіраваць выкарыстаннем файлаў cookie на нашых вэб-сайтах, таму мы будзем счытваць і запісваць файлы cookie толькі на падставе выбраных вамі параметраў. Калі вы наведваеце наш вэб-сайт, вам будзе паказаны банер з інструкцыямі па кіраванні вашымі абранымі параметрамі.

Вы таксама можаце прызначыць упаўнаважанага агента, які ад вашага імя зробіць запыт у дачыненні да асабістай інфармацыі. Калі вы прызначыце агента, вам можа спатрэбіцца даць упаўнаважанаму агенту пісьмовы дазвол на тое, каб зрабіць запыт, і спраўдзіць сваю асобу непасрэдна ў нас. Мы можам адхіліць запыт ад агента, які не прадставіў доказаў таго, што ён быў упаўнаважаны вамі дзейнічаць ад вашага імя.

Вы маеце права не падвяргацца дыскрымінацыі, бо вы маеце ўсе правы, апісаныя ў Глабальнай заяве аб канфiдэнцыяльнасцi і ў гэтым Дадатку.

Калі вы раней праводзілі трансакцыі з дапамогай Western Union, у вас ёсць правы, якія адрозніваюцца ад апісаных вышэй і тлумачацца тут.

 

КАНТАКТЫ

Кантакты для атрымання дадатковай інфармацыі: па пытаннях і праблемах датычна Глабальнай заявы аб канфiдэнцыяльнасцi і палітыкі канфiдэнцыяльнасцi звяртайцеся да нас, як апісана ў раздзеле «Кантактная інфармацыя» Глабальнай заявы аб канфiдэнцыяльнасцi.